Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага- Мiжнародны день родной мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 10:41, Обновлено 23 февраля 2022 в 11:19
93 просмотра

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Традыцыйна у нашай ўстанове дашкольнай адукацыі ў гэты дзень прайшлі наступныя мерапрыемствы:
-чытанне і інсцэніроўкі беларускіх народных казак, беларускіх вершаў, пагаворак, разгадванне загадак.
-гульня-падарожжа "Сябруй з роднай мовай", галоўная мэта якой - паказаць дзецям не толькі прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы, але і прывіць любоў і павагу да сваёй Радзімы.;
-выставы кніг беларускіх пісьменнікаў, беларускіх народных казак;
-акцыя для бацькоў "Гаворым па-беларуску"
Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.